Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Чароўны рукзачок

caroŭny riukzačokКніжны дэсант “Чароўны рукзачок” быў праведзены бібліятэкарам Зубаўскай сельскай бібліятэкі для выхаванцаў ДУА “Зубаўская сярэдняя школа-дзіцячы сад” і іх бацькоў. Бібліятэкар прапанавала “Чароўны рукзачок” юным чытачам. На працягу месяца ён пабываў ў кожнай сям’і.

Дзеці і дарослыя разам праводзілі час за чытаннем чароўных казак, або слухалі іх ў аўдыёзапісе. Таксама рукзак прапанаваў настольныя гульні, цацкі герояў з любімых кніг, з якімі можна было пагуляць. Мэта мерапрыемства –  прывіць інтарэс да кнігі і чытання, арганізаваць сямейнае чытанне, праводзіць с карысцю вольны час разам. Так акцыя “Чароўны рукзачок” на месяц аб’яднала дзіцячы сад, сям’ю і бібліятэку.

caroŭny riukzačok1

caroŭny riukzačok2

caroŭny riukzačok3

caroŭny riukzačok4

caroŭny riukzačok5

caroŭny riukzačok6

caroŭny riukzačok7

caroŭny riukzačok8

Бібліятэкар Т.Р. Дзегцярова

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен