Звяраем жыццё па Канстытуцыі
У бібліятэцы імя М. Горкага для навучэнцаў 8 "Б" класа ДУА "Сярэдняя школа № 7 г. Оршы" прайшоў урок грамадзянскасці "Звяраем жыццё па Канстытуцыі", прымеркаваны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Адкрылася мерапрыемства гімнам Рэспублікі Беларусь і ўрачыстай часткай. Вядучыя А.В. Кліменка і В.В. Ільінцава павіншавалі школьнікаў з важным для ўсёй краіны святам, правялі невялікі экскурс у гісторыю развіцця нашай радзімы. Юныя грамадзяне даведаліся аб тым, як і пры якіх абставінах была прынята першая Канстытуцыя ў нашай краіне, якія ў яе ўносіліся змены і якой яна дайшла да нашых дзён. Разбавілі мерапрыемства вершы і песні на роднай мове пра Беларусь.


Урачыстую частку змяніла інтэрактыўная. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у віктарынах і заданнях: «Мая Радзіма - Беларусь», «Што я ведаю пра адказнасць», «Мае правы і абавязкі». Дзякуючы віртуальнай гульне "Казачны дэтэктыў", хлапчукі і дзяўчынкі ўспомнілі дзіцячыя казкі і дапамаглі казачным героям разабрацца з іх правамі.


Скончылася мерапрыемства аглядам літаратуры на кніжнай выставе “Ганаруся сваёй краінай”.
Загадчык бібліятэкі А. В. Кліменка, Загадчык абанементам В. В. Ільинцава