Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Хуткамоўкі

ChutkamoŭkiЗберагчы беларускую мову – вельмі важная задача. Матчына мова, родная мова – так шаноўна і ласкава мы называем яе. У Міжнародны дзень роднай мовы можна звяртацца па-беларуску да ўсіх сваіх знаёмых, і зусім не сароміцца нескладанай гаворкі. Пачынаць заўсёды цяжка, але не варта адкладаць, кожны чалавек павінен ведаць гэту мову.  21 лютага ў рамках акцыі абласной бібліятэкі “Размаўляй і натхняй” у бібліятэцы імя У. Корбана адбыўся флэш-батл “Хуткамоўкі. Чытаем разам”.

Юныя чытачы спаборнічалі адзін з адным або з супрацоўнікамі бібліятэкі ў хуткасці чытання чыстагаворак. Некаторым было складана чытаць, але такая цяжкасць не спалохала іх. Кожны паказаў, як хутка яны могут чытаць.

Chutkamoŭki3

Chutkamoŭki1

Chutkamoŭki2Chutkamoŭki4

Таксама з вялікім задавальненнем дзеці прымалі ўдзел у розных конкурсах: гаварылі хуткамоўкі з адпаведнай эмоцыяй, адказвалі на пытанні віктарыны, успаміналі, хто якую хуткамоўку ведае, перадавалі хуткамоўку друг другу шэптам. Таксама вялікі інтарэс выклікала кніжная выстава, дзе можна было пазнаёміцца з цікавымі і пазнавальнымі кнігамі на беларускай мове.

… Не, я не супраць розных іншых моў,
Але мне роднай смак заўсёды мілы.
І я – падданы беларускіх слоў,
Тых, да якіх Радзіма прычасціла.

Навум Гальпяровіч

Бібліятэкар Г. Вербіна

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен