Родная мова дзядоў
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, мэтай якога з’яўляецца абарона моўнай і культурнай разнастайнасці. Зразумела, у кожнага народа свая родная мова, а для нашага народа родная мова – беларуская. Менавіта гэтаму святу была прысвечана гадзіна роднай мовы “Родная мова дзядоў” у Вусценскай сельскай бібліятэцы, падрыхтаваная для вучняў 3-7 класаў ДУА “Вусценская сярэдняя школа Аршанскага раёна імя З.І. Баркоўскага”.
У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы, даведаліся чаму родную мову патрэбна любіць, шанаваць і берагчы. Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапамагло чытанне вершаў пісьменнікаў-юбіляраў 2024 года.


На працягу мерапрыемства вучні спаборнічалі ў конкурсах “Пазнай твор па яго пачатку”, адказвалі на пытанні, выконвалі прапанаваныя заданні. З гэтай нагоды бібліятэкар прапанавала сваім чытачам кніжную выставу “Родная мова – крыніца празрыстая” якая працуе з 18 па 24 лютага.
Бібліятэкар Н.М.Гусева