Песня роднай зямлі
Дзень моўнай прыгажосці “Песня роднай зямлі”, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы адбыўся ў Зубаўскай сельскай бібліятэцы ў рамках абласной акцыі “Размаўляй і натхняй”. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава, якая прадстаўляла творы беларускіх класікаў і сучасных беларускіх пісьменнікаў.
Бібліятэкар знаёміла чытачоў з творамі. Кожны зачытаў вершы і ўрыўкі з кніг любімых аўтараў. Для малодшых чытачоў праведзена віктарына “Каб мова родная гучала”, апытанне-развага “Беларускае слова ў хаце”. На працягу дня беларускае слова гучала ў бібліятэцы. Гучалі творы Я. Купалы і Я. Коласа, М. Багдановіча і Е. Лось, В. Быкава, У. Караткевіча, Я. Хвалей, В. Шніпа, К. Нілава і іншых талентаў беларускай зямлі.





Напрыканцы бібліятэкар нагадала, што ўсіх нас яднае пачуццё адказнасці за родную мову, дадзеную нам лёсам, павага да традыцый, і культуры беларускага народа.
Бібліятэкар Т. Дзегцярова