Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Далучыся да роднага слова

dalučysia da rodnaha slovaУ свеце шмат цудоўных моў, але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Безумоўна, беларуская мова – самая ласкавая, прыгожая і мілагучная. Наведвальнікі Запольскай сельскай бібліятэкі не засталіся абыякавымі да свята, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы. Яны з задавальненнем прынялі ўдзел у экскурсе ў гісторыю, у гульні “Таямніцы слова”, у якой прыйшлося праявіць цуды кемлівасці і эрудыцыі. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у конкурсе чытальнікаў беларускіх вершаў і віктарыне “Мае любімыя беларускія словы”. Усе наведвальнікі бібліятэкі ў гэты дзень размаўлялі па-беларуску, атрымалі шмат прыемных уражанняў.

dalučysia da rodnaha slova1Напярэдадні свята ў бібліятэцы была аформлена кніжная выстава “Жыве ў вяках беларускае слова” – чытачам былі прапанаваны творы беларускіх пісьменнікаў. Мерапрыемтва прайшло ў рамках абласнога марафона "Размўляй  і натхняй".

Бібліятэкар І.У. Крышкевіч

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен