Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Росквіт зямлі

roskvit ziamliУ бібліятэцы імя М. Горкага прайшла паэтычная чытальня “Росквіт зямлі”, прысвечаная да 110-годдзя з дня нараджэння Аркадзя Куляшова. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 7 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Оршы”.

Бібліятэкар нагадала прысутным пра жыццёвы шлях паэта, расказала аб яго творчасці, якая не губляе сваёй актуальнасці і па сённяшні дзень. Удзельнікі праслухалі падборку цікавых фактаў аб паэце і яго шматграннай літаратурнай дзейнасці.  Напрыклад, цікавасць выклікала тое, што Аркадзь Куляшоў пачаў пісаць вершы з сямі гадоў, што яго вершы пакладзены на музыку і вядомыя як цудоўныя беларускія песні.

roskvit ziamli1

roskvit ziamli2

Абмеркаваўшы творчасць паэта, хлопчыкі і дзяучынкі прыйшлі да высновы, што Аркадзь Куляшоў – сапраўдны паэт-патрыёт, які праслаўляў родную зямлю, сваю Радзіму. Напрыканцы мерапрыемства загадчык бібіятэкі імя М. Горкага О.В.Кліменка прачытала верш А. Куляшова “Бывай”.

roskvit ziamli3

Бібліятэкар В.А Петрачэнка

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен