Адкуль бяруцца вершы-песні
9 лістапада бібліятэкар Барздоўскай сельскай бібліятэкі запрасіла сваіх маленькіх чытачоў, вучняў 6 класа ДУА “Барздоўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Аршанскага раёна” на паэтычную хвілінку-весялінку “Адкуль бяруцца вершы-песні”, прысвечаную 65-годдзю з дня нараджэння Леаніда Пранчака, беларускага пісьменніка, паэта.
Бібліятэкар Тамара Васільеўна пазнаёміла школьнікаў з жыццёвым і творчым шляхам вядомага паэта-песенніка. У ходзе мерапрыемства прагучалі мілагучныя вершы “Гэй, малеча”, “Скуль бяруцца вершы-песні”, “Кошка Моця”, казка “Афрыканская вандроўка” і інш. Рабяты актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах “Загадкавая азбука”, “Кілаграм анаграм”, разгадывалі “Простыя загадкі”, паслухалі песні “Калыханка”, “Ходзікі”.
Да юбілею Леаніда Пранчака ў бібліятэцы аформлена кніжная выстава-знаёмства “Я Беларусь адшукаю па небу”.
Бібліятэкар Т.В.Іванова