Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Беларусь – гэта мы

bielaruś heta myГадзіна патрыятызма “Беларусь – гэта мы”, прымеркаваная да Дня народнага адзінства адбылася ў Зубаўскай сельскай бібліятэцы.

Бібліятэкар расказала, што ўз’яднанне заходніх і ўсходніх зямель Беларусі ў верасні 1939 года стала актам гістарычнай справядлівасці: беларускі народ раз’яднаны супраць яго волі стаў адзіным. Але не менш знычны і сучасны кантэкст свята: каб адстаяць права і далей развівацца як незалежная дзяржава грамадства павінна быць адзіным. Удзельнікі мерапрыемства выказалі свае думкі , як яны разумеюць адзінства народа.

bielaruś heta my2

На іх думку - гэта адзінства ўсіх людзей, згода народа, гэта агульная надзея, імкненне наперад, мір, сяброўства, разуменне і стваральная праца, накіраваная на працвітанне і незалежнасць нашай дзяржавы.

bielaruś heta my3

Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Гэта ўсё – мая Беларусь!”  Бібліятэкар зрабіла  агляд літаратуры. У агляд уключаны выданні, якія расказваюць аб галоўных сімвалах краіны, якія нас аб’ядноўваюць, аб людзях і падзеях, дзякуючы якім сёння мы жывём у свабоднай і незалежнай Беларусі, аб гераічных і працоўных подзвігах нашага народа на карысць дзяржавы. Затым чытачы прынялі ўдзел у віктарыне “Пазнай Беларусь”.

bielaruś heta my1

Бібліятэкар Т. Дзегцярова

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен