Спатканне з талентам
У дзень памяці У. С. Караткевіча 25 ліпеня каля помніка пісьменніку ў дзіцячым парку “Казачная краіна” супрацоўнікі бібліятэк імя А. С. Пушкіна і імя У. С. Караткевіча прынялі ўдзел у гучных чытаннях і ўскладанні кветак.
Уладзімір Караткевіч - класік беларускай літаратуры XX стагоддзя, пісьменнік, публіцыст, драматург і сцэнарыст. Працаваў у розных жанрах, у тым ліку дэтэктыўнага і гістарычнага раманаў. Уладальнік Дзяржаўнай прэміі БССР, ордэна Дружбы народаў.


Творы пісьменіка чытаюць не толькі дарослыя, але і дзеці. Вучань ДУА “Сярэдняя школа №20 імя І. А. Флёрава” Іван Карчавец прачытаў верш пісьменніка “Лісце”.

Бібліятэкар ААіІ Бараш Я. Ю.