Экскурсія ў музей
Бібліятэкар Зубаўскай сельскай бібліятэкі разам з чытачамі наведалі Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Ляўкі”. У Міжнародны дзень абароны дзяцей там ладзілася інтэрактыўна-пазнавальная праграма дзіцячы open-air “LETA”.
Загадчыца музея А. Платонава павіншавала ўсіх прысутных са святам, пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з жыццём і творчасцю Я. Купалы ў Ляўках. Навуковы супрацоўнік А. Мяньшова правяла экскурсію па музею. Затым ўсе прайшлі па купалаўскім сцяжынкам. Бібліятэкар яшчэ раз нагадала вядомыя вершы “ляўкоўскага перыяду”, звярнуліся к выданням пісьменніка і перачыталі іх разам.
Дзеці прынялі ўдзел ў гульнях і віктарынах. Пераможцы конкурсаў атрымалі ўзнагароды – кнігу вершаў паэта, а ўсе прысутныя па сувенірнаму алоўку з аўтографам Янкі Купалы. У заканчэнні мерапрыемства ўсклалі кветкі да памятнага знака народнаму песняру Беларусі.
Бібліятэкар Т. Дзегцярова