Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

І не знікаць паэтам вечна…

sipakov meropriyatiye17 сакавіка ў Цэнтральнай бібліятэцы імя А. С. Пушкіна прайшоў Дзень памяці “І не знікаць паэтам вечна…”, прысвечаны нашаму таленавітаму земляку Івану Данілавічу Сіпакову. Янка Сіпакоў - паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, крытык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, які пакінуў нам багатую спадчыну.

Усе творы Янкі Сіпакова пранікнуты дабрынёй, спагадай да чалавека, да ўсяго наваколля, да роднай Беларусі…

sipakov meropriyatiye1

sipakov meropriyatiye2

sipakov meropriyatiye6

Вядучыя: Вольга Лявонава і  Валянціна Самонава пазнаёмілі вучняў  6-га і 7-га  класаў ДУА “Сярэдняя  школа № 4 г. Оршы” з цікавымі звесткамі жыцця і творчасці  пісьменніка.

sipakov meropriyatiye4

sipakov meropriyatiye5

sipakov meropriyatiye3

Юныя артысты ДУА “Аршанская дзіцячая школа мастацтваў №1”  Ксенія Каржыцкая, Караліна Вараб’ёва і Аляксандра Аўраменка парадавалі прысутных сваімі музычнымі нумарамі.

sipakov meropriyatiye7

sipakov meropriyatiye8

sipakov meropriyatiye9

sipakov meropriyatiye10

sipakov meropriyatiye11

sipakov meropriyatiye12

У мяне шмат Радзім не было,
У мяне – ёсць адна Радзіма.
Беларусь! Нібы сцяга крыло,
Я гатоў цалаваць тваё імя…
                           Янка Сіпакоў.

Бібліятэкар ААіІ  Валянціна Самонава

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен