Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Я не так сабе гуляю – на роднай мове размаўляю!

Zen lingua patria0Мова – душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Для кожнага беларуса яго родная мова – беларуская.

У бібліятэцы імя М. Горкага для вучняў 4 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Оршы” прайшла конкурсна-гульневая праграма “Я не так сабе гуляю – на роднай мове размаўляю!” да Міжнароднага дня роднай мовы.

Zen lingua patria2

Zen lingua patria3

Zen lingua patria4

У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй і культурай роднай мовы, дазналіся, што патрэбна любіць, шанаваць і берагчы родную мову. Дзяўчынкі і хлопчыкі паслухалі вершы Я. Коласа “Мой родны кут, як ты мне мілы!..”,  У. Караткевіча “Бацькаўшчына”. Напрыканцы сустрэчы Чэрнікаў Іван выканаў песню “Сланечнік” з рэпертуара беларускай групы “Дразды”.

Zen lingua patria5

Zen lingua patria1

Бібліятэкар В. Петрачэнка

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен