Сустрэча з кніжнай феяй Кацярынай Хадасевіч-Лісавой
16 лютага супрацоўнікі бібліятэкі імя М. Горкага арганізавалі творчую сустрэчу навучэнцаў 3-4 класаў ДУА "Сярэдняя школа № 6 г. Оршы" з дзіцячай пісьменніцай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Кацярынай Хадасевіч-Лісавой.
Кацярына Хадасевіч-Лісавая аўтар 25 кніг, у якіх раскрываюцца дзіцячыя мары, надзеі і самыя патаемныя куткі душы. Пісьменніца расказала хлопчыкам і дзяўчынкам пра свае кнігі: «Прыгоды лісачкі Красуні», «Сакрэты аднаго каралеўства», «Казкі сівой даўніны», «Палёт на Вухуцію», «Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара», «Жахліўчык пра жудасную ноч і чатырох сябровак», «Гаспадыня Ліловага цмока», «Помста Змрочнага Птаха» і г. д.

Усе прысутныя былі ў захапленні ад незвычайнага міжпланетнага госця Вухуціка, Змрочнага Птаха, Панеёлуса Матылькова, лісічкі Красуні. Кацярына Станіславаўна змагла знайсці падыход да кожнага ў зале. Як сапраўдная казачная фея, яна зацікавіла дзяцей і дарослых арыгінальнымі гульнёвымі формамі падачы матэрыялу кнігі.

Доўга маленькія чытачы не адпускалі пісьменніцу, задавалі розныя пытанні, бралі аўтографы і фатаграфаваліся на памяць. Напэўна, гэта і ёсць сапраўднае пісьменніцкае шчасце - бачыць такую вялікую цікаўнасць да сваёй творчасці! Супрацоунікі бібліятэкі выказваюць шчырую падзяку Кацярыне Станіславаўне за цудоўнае мерапрыемства і жадаюць поспехаў у творчасці.

Загадчык бiблiятэкай iмя М. Горкага А. В. Кліменка, загадчык абанементам В. В. Ільінцава