Калядныя вечары ў Зубаве
Зіма – добры час для святаў. Так лічылі нашы продкі. А таму аж да сярэдзіны студзеня ладзілі зімовыя святы – Каляды. А якія ж Каляды без калядоўшчыкаў? Малодшыя чытачы бібліятэкі разам з бібліятэкарам і супрацоўнікамі Зубаўскага СДК падрыхтавалі абрад калядавання.
Усе разам завіталі дамоў да жыхароў вёскі з гучнымі песнямі і святочным прадстаўленнем, пажаданнямі дабрабыту і здароўя. Забаўлялі прысутных жартамі, пацешнымі гульнямі і весялосцю. Літаратурнае калядаванне “Светлае свята Вадохрышча” прайшло напярэдадні Водахрышча. На мерапрыемства сабраліся ўдзельнікі клуба аматараў беларускай паэзіі “Купалінка”.
Бібліятэкар павіншавала прысутных і расказала аб свяце Богаяўлення, аб звычаях і традыцыях звязанных з гэтым святам. Звярнуліся да твораў беларускіх і рускіх аўтараў, прысвечаных святу, прачыталі вершы. На працягу мерапрыемства дэманстравалася прэзентацыя “Крашчэнне Хрыстова”. У прэзентацыі звярнуліся да біблейскіх сюжэтаў, твораў паэтаў і мастакоў, дапаўняючых тэму.
Калядныя святы прынеслі агульную радасть і святочны настрой.
Бібліятэкар Т. Дзегцярова