Акно, расчыненае ў зіму…
13 студзеня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя А. С. Пушкіна прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Акно, расчыненае ў зіму…” да 87-годдзя з дня нараджэння нашага таленавітага земляка Янкі Сіпакова. Вядучыя Кацярына Лепешава і Валянціна Самонава пазнаёмілі навучэнцаў УА “Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж” і вучняў 9-га класа ДУА “Сярэдняя школа № 4 г. Орша” з цікавымі звесткамі жыцця і творчасці пісьменніка.
Іван Данілавіч Сіпакоў пісьменнік шчодрага і шматграннага таленту, вядомы ў беларускай літаратуры як паэт, празаік, перакладчык, крытык, чалавек з энцыклапедычнымі ведамі і нястомнай працавітасцю.
Ён пакінуў нам багатую літаратурную спадчыну, а яшчэ падараваў роднай Аршаншчыне сваю ўласную бібліятэку. Усе творы Янкі Сіпакова пранікнуты спагадай, дабрынёй да чалавека, да роднага краю…
Асаблівую атмасферу на мерапрыемстве стварылі вучні: ДУК “Аршанская дзіцячая школа мастацтваў №1” - Аляксандра Галіна, Вікторыя Кушакова і дуэт балалаек - Вольга і Сафія Котавы, канцэртмайстар Вікторыя Каваленка.
"Спыніся хоць калі-небудзь, чалавеча. Азірніся на прыгажосць усяго, што каля цябе, над табою, пад табою. Пастой, паглядзі, падумай. Ты думаеш, што жыццё там, куды ты бяжыш? Няма! Яна толькі з табой - у тваіх думках і ў тваіх вачах. Так што глядзі і думай, пакуль жывеш. Не спяшаючыся…".
Янка Сіпакоў
Бібліятэкар Валянціна Самонава