Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Валадар роднага слова

valadar rodnaha slovaІмя народнага паэта Беларусі Якуба Коласа – Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча – класіка беларускай літаратуры, добра вядома не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Яго творы перакладзены больш чым на сорак моў свету. З нагоды 140-годдзя з дня нараджэння  класіка ў Бабініцкай сельскай бібліятэцы для вучняў 7 класа ДУА “Бабініцкая сярэдняя школа Аршанскага раёна” адбылася літаратурная гадзіна «Валадар роднага слова».

Бібліятэкары Л.В. Кісялевіч і І.У. Манвелян паказалі дзецям слайд-прэзентацыю і пазнаёмілі з невядомымі старонкамі жыццёвага лёсу і творчай біяграфіяй народнага пісьменніка. Пасля чаго вучні былі запрошаны на віртуальную экскурсію ў Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. На прыканцы сустрэчы дзеці адказалі на пытанні віктарыны «Жыццёвы і творчы шлях Я. Коласа».

valadar rodnaha slova2

valadar rodnaha slova1

Жыта хвалюецца, сэрца на ўздыме,

 Сэрца чакала такога даўно.

 Слаўлю таго, хто абраў сваім імем

 Колас, напоўнены спелым зярном.

 Два каласы, дзве праўдзівыя песні

 Побач ідуць, нібы сонца ў свет.

 Колькі вы радасці людзям прынеслі,

 Колас жытнёвы і Колас-паэт!

                                             Р.Тармола

Бібліятэкар  І.У. Манвелян

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен