Як песня народа
3 лістапада ў Вусценскаяй сельскай бібліятэцы падбылася літаратурная гадзіна “Як песня народа - неўміручы наш Колас”, прымеркаваная да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. На працягу мерапрыемства бібліятэкар расказвала пра жыццё і творчасць пісьменніка, а хлопчыкі і дзяўчынкі выразна чыталі вершы, урыўкі з паэм: “Новая зямля”, “Міхасёвы прыгоды”, “Сымон музыка”.





З гэтай нагоды ў бібліятэцы таксама была аформлена выстава-партрэт “Сцежкамі Якуба Коласа”, дзе размясціліся кнігі пра жыццё і творчасць пісьменніка-юбіляра, яго мастацкія творы.
Бібліятэкар Н.М.Гусева