Не змоўкне голас песняра
2022 год – год гістарычнай памяці ў нашай краіне, і вельмі сімвалічна, што гэты год юбілейны для класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. 3 лістапада спаўняецца 140 год з дня яго нараджэння.
З нагоды гэтай даты бібліятэкар Пішчалаўскай сельскай бібліятэкі правяла літаратурную вечарыну для сваіх юных чытачоў пад назвай «Не змоўкне голас песняра».


Бібліятэкар расказала пра жыццё і творчасць Якуба Коласа – аднаго з стваральнікаў беларускай нацыянальнай літаратуры. Якуб Колас – паэт і празаік, драматург, крытык і дзіцячы пісьменнік. Ён аўтар паэмы-эпапеі «Новая зямля», трылогіі «На ростанях», ён адзін з заснавальнікаў беларускай нацыянальнай прозы. Шмат напісаў цудоўных твораў Якуб Колас і для дзяцей, многія з якіх гучалі на мерапрыемстве ў выкананні дзетак.


Літаратурная спадчына песняра заўсёды патрэбна людзям, бо яна неўміручая і дапамагае і сёння знайсці кожнаму, хто дакрануўся да яе, знайсці свой шлях у цудоўны свет беларускай літаратуры.

Бібліятэкар А.Дубашынская