Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Сэрцам роднага слова краніся

Sercam rodnaha slovaЗ 19 па 23 верасня 2022 года ў  Рэспубліцы Беларусь праходзіць Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. З гэтай нагоды 22 верасня ў Барздоўскай сельскай бібліятэцы для вучняў 6, 7 класаў ДУА “Барздоўская дзіцячы сад - сярэдняя школа Аршанскага  раёна” была падрыхтавана  цікавая літаратурная гадзіна “Роднай  мовы  перелівы”.

У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі і для большасці з нас роднай  з’яўляецца менавіта беларуская мова. Роднай – значыць любімай, дарагой, самай-самай...

Sercam rodnaha slova 1

Бібліятэкар Т. Іванова не толькі размаўляла з дзецьмі на роднай мове, але і прапанавала ім у школе, у краме, на вуліцы, дома – усюды карыстацца роднай мовай.  

Чытачам бібліятэкі была прадстаўлена цікавая кніжная выстава-панарама “Сэрцам роднага слова краніся”, якая адлюстроўвае  амаль усе аддценні роднага слова.

Sercam rodnaha slova 2

Спадзяюся, што мерапрыемства нікога з удзельнікаў не пакінула абыякавым і я змагла  данесці да ўсіх тое асноўнае, што трэба  ведаць  і любіць “зямлі бацькоўскай слова”.

Бібліятэкар Іванова Т.В.

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен