Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Гістарычная памяць - сувязь часоў і пакаленняў

god istoricheskoy pamyatiУ Беларусі 2022 год абвешчаны Годам гістарычнай памяці. З гэтай нагоды ў Цэнтральнай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна праходзіць шмат мерапрыемстваў. 15 верасня прайшла літаратурна-музычная гасцёўня “Гістарычная памяць - сувязь часоў і пакаленняў”.

Вядучыя Валянціна Самонава і Вольга Лявонава распаведалі вучням 8 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №6”, як дзякуючы гістарычнай памяці магчыма пераадолець час, злучыць мінулае і будучыню. У 2022 годзе шмат юбілейных дат. Можна пералічыць вялікую колькасць выдатных беларусаў, якія праслаўлялі і праслаўляюць нашу Радзіму. Так у рамках мерапрыемства быў паказаны відэасюжэт “Талент заручаны з небам”, прысвечаны Максіму Танку, 17 верасня якому адзначалі 110 год з дня нараджэння.

god istoricheskoy pamyati1

god istoricheskoy pamyati2

god istoricheskoy pamyati3

Юныя  артысты  ДУА "Аршанская Дзіцячая школа мастацтваў №1" Афанасенка Кацярына, Кушакова Вікторыя, Літвінаў Яўген парадавалі прысутных сваімі песнямі. Вучні разам с класным кіраўніком Ірынай Міхайлаўнай Аладзьевай  актыўна адказвалі на пытанні краязнаўчай віктарыны “Мой горад”.  Горад Орша - старажытны, з багатай гісторыяй і гераічным мінулым, горад, якому прысвечана шмат вершаў і песен. Наша зямлячка, Тамара Краеўская, аўтар і выканаўца  парадавала прысутных сваей песняй “Здраствуй, Орша”. Такія мерапрыемствы спрыяюць выхаванню ў вучняў любові да Радзімы, родных мясцін, роднай мовы, павагі да мінулага.

god istoricheskoy pamyati4

Бібліятэкар ЦБ імя А.С.Пушкіна В.В. Лявонава.

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен