Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Сэрца пакідаю вам...

Yakub Kolas02022 год – юбілейны і знакавы для беларускай літаратуры. Сёлета спаўняецца 140 год з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У горадзе Орша адна з бібліятэк носіць імя класіка – бібліятэка імя Я. Коласа. Нераўнадушныя нашчадкі - Вера Данілаўна Міцкевіч і яе маці Аляўціна Цімафееўна Міцкевіч наведалі горад Оршу і падаравалі бібліятэцы імя Я. Коласа кнігі свайго славутага дзеда Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча (Якуба Коласа).

Yakub Kolas1

Yakub Kolas2

Yakub Kolas3

Yakub Kolas4

Yakub Kolas5

Супрацоўнікі бібліятэкі выказваюць вялікую ўдзячнасць за падораныя кнігі, якія зоймуць годнае месца на кніжных паліцах і будуць радаваць чытачоў, аматараў беларускай літаратуры.

Бібліятэкар Пацеліна А.А.

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен