Глыток свежага паветра
4 жніўня споўнілася 105 год з дня нараджэння Івана Антонавіча Брыля (Янкі Брыля) - народнага пісьменніка, ганаровага акадэміка НАН Беларусі.
З мэтай папулярызацыі твораў Янкі Брыля ў Высокаўскай сельскай бібліятэцы адбыўся бібліяграфічны агляд “Глыток свежага паветра”. У мерапрыемсве прынялі ўдзел вучні ДУА “Высокаўская сярэдняя школа Аршанскага раёна”. Бібліятэкары расказалі хлопчыкам і дзяўчынкам аб жыцці і творчасці пісьменніка, засяродзілі ўвагу на рамане «Птушкі і гнёзды», у якім закранаецца тэма духоўных каштоўнасцей людзей, апынуўшыхся ў нечалавечых умовах у гады Вялікай Айчыннай вайны. Увазе вучняў былі прадстаўлены і іншыя творы аўтара: “Золак,убачаны здалёк”, “Акраец хлеба”, “Дзе скарб ваш”, “Муштук і папка”.

Бібліятэкар Харанека І.Я.