Пакуль ёсць Купала - будзе народ
Вось ужо 140 гадоў зямля беларуская мае аднаго з найлепшых сваіх сыноў - Янку Купалу, нашага славутага класіка, які прыйшоў да людзей як пасланец нябёсаў і пакінуў зорны след у вечнасці і ў гісторыі нашай краіны. Сёння без яго творчасці нельга ўявіць родную беларускую літаратуру. Янка Купала і сёння народны пясняр і паэт. З нагоды юбілейнай даты песняра роднай Беларусі 7 ліпеня ў Смальянскай сельскай бібліятэке-клубе была праведзена літаратурная гадзіна "Пакуль ёсць Купала - будзе народ" для навучэнцаў ДУА "Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж".
Яны разам з бібліятэкарамі з задавальненнем прайшліся жыццёвымі і творчымі сцежкамі песняра. Успомнілі выдатныя радкі бессмяротных твораў аўтара, зазірнулі ў таямніцы беларускай душы. Аматары паэтычнага слова яшчэ доўга не разыходзіліся, разглядалі кніжную выставу, прысвечанаю творчасці Янкі Купалы, чыталі яго вершы.


Бібліятэкар Цынкевіч А.А.