Чараўнік беларускага слова
Да 140-годдзя з дня нараджэння песняра беларускай літаратуры Янкі Купалы, які ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры паэтам і драматургам, крытыкам і вучоным у бібліятэцы № 10 адбылася літаратурная гадзіна “Чараўнік беларускага слова”. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні 4-7 класаў, якія наведваюць школьны лагер “Турыст”.
На працягу мерапрыемства бібліятэкар пазнаеміла дзяцей з біяграфіяй Янкі Купалы, расказала аб асноўных вехах творчасці, а таксама ўдзельнікі праслухалі найбольш знакамітыя і значныя вершы паэта. Напрыканцы вучні здзейснілі віртуальнае падарожжа па родных мясцінах Янкі Купалы - Музей-сядзіба Янкі Купалы і мемарыяльны запаведнік "Ляўкі", які з'яўляецца філіялам Музея народнага паэта Беларусі імя Янкі Купалы.
Бібліятэкар М.І. Курачкіна