Святло роднага слова
Моўная хвілінка "Святло роднага слова", прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы прайшла ў Пішчалаўскай сельскай бібліятэцы.
Асноўнай тэмай гутаркі стаў юбілей песняра зямлі беларускай. Творчасць паэта цалкам прасякнута любоўю да Радзімы, беларускай прыроды, да свайго народа.



Пра жыццё паэта, яго творчасць расказала дзецям бібліятэкар. А потым гучалі вершы на роднай беларускай мове, якія напісаў Янка Купала.



Да 140-годдзя Я Купалы ў бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава , дзе прадстаўлены творы класіка беларускай літаратуры і не толькі дзеці , але і дарослыя могуць прачытаць цудоўныя радкі песняра.
Бібліятэкар А.Дубашынская