Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Ён і сёння з намі, наш Купала!

Jen i sionnia z nami naš kupala2022 год – Купалаўскі год. Народны паэт Беларусі у сваё 140-годдзе мусіць выйсці за сцены бібліятэкі. Яго вершы павінны сутыкнуцца з душамі і сэрцамі юных беларусаў. 16 чэрвеня ў бібліятэцы імя У.Корбана ў гонар 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы адбылася гутарка-прызнанне “Паэт народны – паэт сапраўдны”. На мерапрыемства былі запрошаны выхаванцы летняга лагера “Лукамор’е” ДУА “Гімназія №1 г.Оршы”.

Бібліятэкары І.Дзярабіна і В.Рыпінская пашырылі веды дзяцей аб жыцці і творчасці Янкі Купалы, выхоўваючы тым самым павагу да асобы народнога песняра.

Jen i sionnia z nami naš kupala1

Янка Купала – нацыянальны паэт Беларусі, чый верш “Хлопчык і лётчык” натхніў Юрыя Гагарына на заваяванне космасу. Янка Купала займаўся і перакладамі. Дзякуючы яму на беларускай мове загучалі 92 творы 36 аўтараў, у тым ліку “Слово о полку Игореве”, “Медный всадник” Аляксандра Пушкіна. Яго п'есы і вершы перакладзены на мноства моў і да гэтага часу чытаюцца па ўсім свеце.

Jen i sionnia z nami naš kupala2

Jen i sionnia z nami naš kupala3

У вершах беларускага паэта ёсць галоўнае - спрадвечнае імкненне людзей да лепшага і адкрытага, шчырага, сумленнага жыцця. Мерапрыемства суправаджалася паказам відэафільма “Мой Купала”. Пасля прасмотру дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, дапаўняя адзін аднаго.

Jen i sionnia z nami naš kupala4

Сёння без творчасці народнага песняра нельга ўявіць родную беларускую літаратуру. Верым, што Янку Купалу будуць яшчэ доўга і доўга чытаць пакаленьні нашых нашчадкаў.

Jen i sionnia z nami naš kupala5

Загадчык бібліятэкай І.Дзярабіна

Поделиться