З песняй па жыцці вандрую
10 мая ў бібліятэцы імя М. Горкага для вучняў 6 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №7 г. Оршы” прайшоў літаратурны партрэт “З песняй па жыцці вандрую” да 75-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Раісы Баравіковай.
Бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з жыццём Раісы Андрэеўны - пісьменніцы, драматурга, перакладчыцы. Рабяты паглядзелі відэапрэзентацыю “Самая сонечная паэтка Беларусі”, з якой даведаліся аб творчасці пісьменніцы, паслухалі яе вершы.


Напрыканцы мерапрыемства вядучая прапанавала ўспомніць і адзначыць галоўныя факты з біяграфіі Раісы Баравіковай, а таксама пазнаёміла з творамі, якія ёсць у бібліятэцы.

Бібліятэкар В. Петрачэнка