Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

«Вясёлка» ўзніме твой настрой, часопіс – верны сябар твой!

viasiolka ŭznimie tvoj nastroj“Вясёлка” – адзінае ў Беларусі выданне для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў, якое адразу ж стала жаданым і любімым маленькімі чытачамі. У гэтым годзе часопіс святкуе 65 гадавіну свайго існавання. З гэтай нагоды 16 красавіка супрацоўнікі чытальнай залы для маленькіх наведвальнікаў бібліятэкі імя У.С. Караткевіча правялі літаратурную візітку “Вясёлка” ўзніме твой настрой, часопіс – верны сябар твой!”

У рамках святкавання юбілею хлопчыкі і дзяўчынкі пагарталі старонкі часопіса, з дапамогай завочнага падарожжа даведаліся пра гісторыю яго заснавання. Першы нумар быў надрукаваны у красавiку 1957 года, галоўным рэдактарам часопіса быў Васіль Вітка – славуты паэт-казачнік, класік беларускай літаратуры.

viasiolka ŭznimie tvoj nastroj1

viasiolka ŭznimie tvoj nastroj2

viasiolka ŭznimie tvoj nastroj5

Разам з ім з’явіўся на старонках часопіса літаратурны герой Вася Вясёлкін. У цяперашні час часопіс узначальвае вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Ліпскі. На старонках выдання можна пачытаць казкі, апавяданні, вершы беларускіх пісьменннікаў, разгадаць загадкі, рэбусы, галаваломкі.

viasiolka ŭznimie tvoj nastroj3

viasiolka ŭznimie tvoj nastroj4

viasiolka ŭznimie tvoj nastroj6

Гэта перыядычнае выданне вучыць дзяцей любіць сваю Радзіму, паважаць старэйшых, знаёміць маленькіх чытачоў з прыродай нашай краіны.

viasiolka ŭznimie tvoj nastroj7

Каб дзеці любілі і шанавалі родную мову і культуру, пачынаць вывучаць яе трэба з часопіса “Вясёлка”.

Галоўны бібліятэкар А. Л. Руклінская

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен