Сябры роднай мовы
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння ў свеце шмат цудоўных моў - прыгожых і непаўторных. Але, як казаў выдатны беларускі пісьменнік Якуб Колас: "Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову...". З гэтай нагоды 19 лютага ў Смальянскай сельскай бібліятэцы-клубе ў рамках акцыі "Гаворым па-беларуску" была праведзена інтэлектуальна-пазнавальная гульня "Сябры роднай мовы".
На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы першага курса ДУА "Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж".


Яны з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах: "Паэтычны", "Адгадай-ка", "Моўны скарб", "Хто больш", "Вядомыя людзі".


Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава "Міжнародны дзень роднай мовы".

Бібліятэкар М.М.Варашэнь