Родная мова – душа народа
Дзень роднай мовы - гэта дзень, калi варта пацвердзіць вядомае: чытаць, пісаць i думаць на роднай мове здольны кожны. Бо мова - тое, што нас аб'ядноўвае i робіць унiкальнымi. 21 студзеня Міжнародны дзень роднай мовы. Для вучняў 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Оршы” супрацоўнікі бібліятэкі імя М. Горкага правялі мерапрыемства “Родная мова – душа народа”.
Падрыхтавалі віктарыну “Мова: цікава і займальна”. Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню цікавасці і павагі да роднага слова, да культуры і гісторыі беларускага народа, да беларускай мовы .



Вучні актыўна прымалі ўдзел у віктарыне, знаходзілі адказы на пытанні рубрыкі "Прыгадваем","Перакладаем","Тлумачым значэнне","Ужываем", "Цытуем".


Мерапрыемства прайшло цікава, эмацыянальна, пазнавальна. Усе ўдзельнікі высказалі думку, што мову трэба паважаць, шанаваць і не сароміцца на ёй размаўляць.


Усе атрымалі зарад пазітыву і добрага настрою.
Бібліятэкар Колабава С.У.