Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Як я ведаю родную мову

jak ja viedaju rodnuju movu

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. І гэта невыпадкова. Без мовы не існаваў бы свет. Родная мова - гэта жывая сувязь часоў. З дапамогай мовы чалавек усведамляе ролю свайго народа ў мінулым і сучаснасці, далучаецца да культурнай спадчыны. 18 лютага, напярэдадні гэтага свята, бібліятэкар Высокаўскай сельскай бібліятэкі наведала навучэнцаў групы падоўжанага дня ДУА "Высокаўская сярэдняя школа Аршанскага раёна".

Разам з кіраўніком групы падоўжанага дня Трусавай А.У. праведзены ўрок-гутарка "Як я ведаю родную мову?". Бібліятэкар зрабіла экскурс у гісторыю свята.

jak ja viedaju rodnuju movu1

Быў праведзены турнір знаўцаў беларускай мовы, падчас якой былі выяўлены лепшыя, якія ўмеюць лёгка разгадваць беларускія загадкі, складаць фразы, запамінаць беларускія прыказкі і прымаўкі. Скончыўся ўрок узнагароджаннем пераможцаў.

Бібліятэкар Харанека І.Я.

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен