Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

І будзе слова землякоў гучаць над роднаю старонкай

den rodnay movy andreyevshchinaВечар-сустрэча “І будзе слова землякоў гучаць над роднаю старонкай” адбыўся 11 лютага ў Андрэеўшчынскай сельскай бібліятэцы-клубе і быў прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

Бібліятэкар С.Я. Банікава падрыхтавала да гэтага мерапрыемства выставу твораў беларускіх пісьменікаў і паэтаў “Далі нам продкі гэту мову”. Кіраўнік народнага клуба “Надзея” Г.М. Ярмошкіна нагадала усім прысутным гісторыю ўзнікнення роднай мовы.

У 1948 годзе Я. Колас пісаў:

“Загнаў беларус сваю мову

У цёмную нетру, дуброву

І кажа: жыві тут адна,

Бо ты для мяне не гадна…”

den rodnay movy andreyevshchina8

den rodnay movy andreyevshchina10

Але час паказвае, што беларуская мова жыве ў творах беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, якія мы з задавальненнем чытаем. Мова наша не умірае, бо адкраваюцца школы з беларускамоўным навучэннем, а побач з намі жывуць таленавітыя людзі, якія выражаюць свае пачуцці на роднай мове, вучаць любіць родны край. Наша мова – самая мілагучная і пяшчотная.

den rodnay movy andreyevshchina1

den rodnay movy andreyevshchina2

Госцем мерапрыемства стала Дзянісава Святлана Уладзіміраўна – адзін з аўтараў зборніка “Я люблю тебя, жизнь” (2020 г.). Гэта жанчына таленавіта ва ўсім: малюе карціны, шые адзенне, вяжа, вышывае, спявае і піша вершы, а яшчэ любіць выпякаць прыгожыя смачныя торты, булкі. Святлана Уладзіміраўна прачытала свае вершы на беларускай і рускай мовах.

den rodnay movy andreyevshchina5

den rodnay movy andreyevshchina9

На вечары гучалі прыгожыя беларускія песні ў выкананні паэткі С.Дзянісавай, гасцей і членаў клуба “Надзея”. Таццяна Віктараўна Пачкай цікава расказала пра выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Уладзіміра Антонавіча Дзіско, які на працягу 20-ці год працаваў у Аршанскім педвучылішчы і прачытала вершы “Незабыўнае”, “Шчасце” з яго зборніка “Хвіліны смутку”. В. Мяльніцкая і А. Казлоў прысвяцілі гасцям песню “Добрыя людзі”, “Пойдзем на вуліцу”.

den rodnay movy andreyevshchina3

den rodnay movy andreyevshchina4

Падчас правядзення мерапрыемства адбылося віншаваннем з днём нараджэння членаў клуба “Надзея” А.Цітарэнка, Л. Гараньковай, Л.Шмакавай, Л.Сярдзечнай, якія нарадзіліся ў лютым. Музычныя падарункі для іх выканалі: В. Мяльніцкая, А.Казлоў, С.Старавойтаў, а Ф.Васько прачытаў ім свае юмарыстычныя гісторыі.

den rodnay movy andreyevshchina6

den rodnay movy andreyevshchina7

Гэты вечар-сустрэча – маленькі ўзнёсак ў развіццё беларускай мовы. Прыемна, што ў Оршы жывуць паэты, якія вершамі на роднай мове ўмеюць абудзіць у сэрцах лепшыя пачуцці.

den rodnay movy andreyevshchina11

Кіраўнік клуба “Надзея” і старшыня ветэранскай арганізацыі в.Андрэеўшчына Г.М.Ярмошкіна

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен