Зорка Венера
9 снежня ў Вусценскай сельскай бібліятэцы для вучняў 4-9 класаў ДУА “Вусценская дзіцячы сад-сярэдняя школа Аршанскага раёна” праведзена гадзіна паэзіі “Зорка Венера”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння М.Багдановіча.


Паэтычны талент Багдановіча шчодра раскрыўся не толькі ў пейзажнай лірыцы, але і ў вершах пра каханне. Усяго дзесяць гадоў доўжылася дзейнасць таленавітага сына беларускай зямлі - ён памёр на дваццаць шостым годдзе жыцця. Але творам, якія ён паспеў падарыць народу, выпаў зайздросны лёс: да яго неўміручых радкоў усё з большай сілай цягнуцца шчырыя сэрцы людскія.


На працягу мерапрыемства гучалі вершы “Зорка Венера”, “Вераніка”, “Слуцкія ткачыхі” і іншыя. Да мерапрыемства падрыхтавана кніжныя выстава “І зорка гарыць, і не вяне вянок”.
Бібліятэкар Н.М.Гусева