І не знікаць паэтам вечна
У Смальянскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла паэтычная гадзіна "І не знікаць паэтам вечна", прысвечаная юбілею паэта Максіма Багдановіча. На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы ДУА "Аршанскі дзяржаўны аграрны каледж".
Іх увазе была прадстаўлена кніжная выстава "У гонар пісьменніка". Дзеці з цікавасцю адказвалі на пытанні гульні-віктарыны "Ты не згаснеш ясная зараначка...". Жыццё паэта было надзвычай кароткім, але ён змог пакінуць патомкам вялікую творчаю спадчыну.


Паэзія Максіма Багдановіча стала духоўным запаветам беларускаму народу.
Бібліятэкар М.М. Варашэнь