Яскравая знічка Максіма Багдановіча

9 снежня краіна святкуе 130-годдзе з дня нараджэння М.Багдановіча. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самаго - як чалавека таленавітага і самаадданага. Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі.
У гэты дзень васьмікласнікі ДУА “Гімназія №2 г. Оршы“ разам з бібліятэкарамі пагарталі старонкі кнігі жыцця таленавітага паэта.


У ходзе мерапрыемства гучалі песні, вершы М. Багдановіча. Вучні здзейснілі віртуальнае падарожжа па мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча, адказалі на пытанні віктарыны, пазнаёміліся з матэрыяламі кніжнай выставы, падзяліліся сваімі думкамі.


Загадчык бібліятэкай імя У. Караткевіча Н. Савіцкая