Усіх з’яднаў нас родны кут
Дзіцячая бібліятэка імя У. С. Караткевіча падрыхтавала для сваіх чытачоў новы лялечны спектакль “Усіх з’яднаў нас родны кут” па вершаванай п’есе Алёны Стэльмах “Дуб і Крумкач”.
Твор вучыць лепшым чалавечым каштоўнасцям. У ім тонка прадстаўлена тэма Радзімы, якая дае сілы кожнаму. Спектакль падрыхтаваны да Году народнага адзінства.


7 кастрычніка ўдзячнымі гледачамі сталі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН г. Оршы. Пасля прагляду спектакля хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся з кніжнымі навінкамі і перыёдыкай.



Прапануем вашай увазе лялечны спектакль “Усіх з’яднаў нас родны кут”.
Загадчык дзіцячай бібліятэкі імя У.С. Караткевіча Н.А. Савіцкая