Вялікае свята, дзе кніг багата!
15 верасня ўсе бібліятэкары Беларусі – а з імі і многія чытачы – адзначалі прафесійнае свята Дзень бібліятэк. У гэты святочны дзень Барздоўская сельская бібліятэка запрасіла ўсіх аматараў кнігі і чытання на інфармацыйны дайжэст “Вялікае свята, дзе кніг багата”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 5-6 класаў ДУА “Барздоўская дзіцячы сад - сярэдняя школа Аршанскага раёна”, для якіх прайшла гутарка-прапанова “Запрашаю ў нашу бібліятэку”.






На працягу тыдня ў бібліятэцы работала кніжная выстава з шыкоўным падборам літаратуры “Пускай и ХХI веке звучит хвала библиотеке!”, кожны жадаючы мог на памяць сфатаграфацца з любімай кнігай.
Бібліятэкар Т.В. Іванова