Свята паэзіі ў Ляўках
26 чэрвеня ў Ляўках прайшло свята паэзіі “Купала заўсёды ў сэрцы маім”. У госці да Янкі Купалы, памяць пра якога жыве ў яго вершах, у музеях, у музычных і мастацкіх творах, завіталі мінскія і аршанскія пісьменнікі, супрацоўнікі музеяў і бібліятэк, музыканты і выканаўцы, мясцовыя жыхары. Госці наведалі музей, усклалі кветкі да помніка песняру, пачаставаліся стравамі беларускай нацыянальнай кухні. У гэты дзень у мясцінах, якія так падабаліся Я.Купале, гучалі прыгожыя беларускія вершы і песні.
















