Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Гэта мая Радзіма, гэта мая Беларусь!

Heta maja Radzima ZubavaУ рамках плана мерапрыемстваў да Года народнага адзінства бібліятэкар Зубаўскай сельскай бібліятэкі правяла гістарычны экскурс “Гэта мая Радзіма, гэта мая Беларусь!”. Мерапрыемства было арганізавана для ўдзельнікаў летняга лагера адпачынку “Сонейка”, які дзейнічае на базе ДУА “Зубаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа”.

Дзеці здзейснілі падарожжа па роднай краіне. Наведалі станцыі: “Мая Радзіма”, “Нашы сімвалы”, “Моўная”,  “Родная прырода”, “Знаўцы”. Затым пазнаёміліся з кнігамі, у якіх расказваецца пра гісторыю краіны, дзяржаўныя сімвалы Беларусі, знакамітыя месцы нашай Радзімы.

Heta maja Radzima Zubava1

Heta maja Radzima Zubava3

Heta maja Radzima Zubava4

Heta maja Radzima Zubava5

Напрыканцы бібліятэкар нагадала дзецям,  што яны юныя грамадзяне нашай краіны. Таму іх абавязак – добра вучыцца, каб у будучым зрабіць яе яшчэ больш прыгожай і багатай. Беларусь –  гэта краіна іх будучыні.

Heta maja Radzima Zubava2

Бібліятэкар Т. Дзегцярова

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен