Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Дзіўныя казкі Васіля Віткі

dzivnyja kazki vasilia vitkiСупрацоўнікі  бібліятэкі імя М. Горкага для вучняў 4 “Б” класа ДУА “Сярэдняя  школа №7  г. Оршы”  правялі  казачны сундучок  “Дзіўныя казкі Васіля Віткі”, які быў прысвечаны 110-годдзю з  нараджэння майстра беларускай казкі Васіля Віткі.  Вучні з задавальненнем пазнаёміліся з творчасцю вядомага дзіцячага пісьменніка.

Сваю вядомасць Васіль Вітка набыў як паэт-казачнік. Яго казкі – надзвычай займальныя і пазнавальныя.

dzivnyja kazki vasilia vitki1

Дзякуючы яго творам, юныя чытачы больш поўна пачынаюць разумець родную мову, распазнаюць дабро і зло, адкрываюць для сябе навакольнае асяроддзе.

dzivnyja kazki vasilia vitki2

Удзельнікі мерапрыемства разам з галоўным героем часопіса “Вясёлка” Васем Вясёлкіным знаёміліся з асобнымі творамі пісьменніка, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны.

dzivnyja kazki vasilia vitki3

Напрыканцы мерапрыемства ўвазе вучняў была прадстаўлена кніжная выстава.

dzivnyja kazki vasilia vitki4

Бібліятэкар Колабава С. У.

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен