Пра лепшы лёс спяю народу
Да 135-годдзя з дня нараджэння паэта-рамантыка, аўтара лірычных мініяцюр, дзіцячага пісьменніка Змітрака Бядулі 21 красавіка ў бібліятэцы № 10 быў прадстаўлены літаратурны партрэт «Пра лепшы лёс спяю народу», на які былі запрошаны вучні 6 і 7 класаў ДУА «Дзіцячы сад - сярэдняя школа № 22 г.п.Балбасава імя С.І.Грыцаўца».
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з жыццёвай і творчай спадчынай знакамітага беларускага пісьменніка.


Прысутныя ўспомнілі самыя вядомыя творы, таксама паслухалі яго вершы.

Напрыканцы мерапрыемства навучэнцы змаглі пазнаёміцца з кнігамі Змітрака Бядулі, якія былі прадстаўлены на выставе.

Бібліятэкар М.І Курачкіна