Вітаем цябе, беларуская кніга
У рамках Тыдня дзіцячай кнігі ў Запольскай сельскай бібліятэцы было арганізавана літаратурнае падарожжа “Вітаем цябе, беларуская кніга”.
Мерапрыемства прайшло ў выглядзе спаборніцтва, у час якога дзеці ўзбагацілі свой слоўнікавы запас, далучыліся да вывучэння скарбаў беларускай мовы, што спрыяла выхаванню павагі да сваёй Радзімы і беларускай мовы.

У ходзе падарожжа навучэнцы актыўна выконвалі прапанаваныя заданні: адгадвалі загадкі, чыталі вершы, тлумачылі прыказкі і прымаўкі, пазнаёміліся з традыцыямі роднай краіны і мовы.

Бібліятэкар І. Крышкевіч