Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Любіце і шануйце родную мову!

Lyubítse í shanuytse rodnuyu movu21 лютага весь свет адзначае Мiжнародны дзень роднай мовы. Эрудытаў і знаўцаў беларускай мовы ДУА “Сярэдняя школа №7 г. Оршы” сабраў урок-свята “Жывая, любая, непаўторная…”, які быў падрыхтаваны супрацоўнікамі бібліятэкі імя М. Горкага.

Вучні даведаліся аб разнастайнасці моў на планеце, пра тое, што родная мова – гэта характар ​​народа, яго памяць, гісторыя, духоўная магутнасць. Мова – гэта не толькі інструмент для зносін паміж рознымі людзьмі. Значэнне роднай мовы ў жыцці чалавека куды больш глыбокае і важнае.

Lyubítse í shanuytse rodnuyu movu2

У гэты дзень кожны мог праверыць свае веды беларускай мовы. Для гэтага вучні 3-4-х класаў смела адказвалі на пытанні, мужна перакладалі  тэрмiны, узгадвалі выказваннi пра родную мову. Дзеці з ахвотай прымалi ўдзел у тэматычных гульнях i з задавальненнем размаўлялi на роднай мове падчас моўнай хвілінкі “На мове роднай размаўляю”. Усе разам сталі ўдзельнікамі інтэлектуальнай гульні “Куфэрак беларускай мовы”. Перакладалі словы з рускай мовы на беларускую і наадварот, тлумачылі сэнс фразеалагізмаў, вучыліся чытаць скарагаворкі, з задавальненнем збіралі “рассыпаныя” прыказкі.

Lyubítse í shanuytse rodnuyu movu3

Сваю родную мову трэба берагчы, захоўваць і ўмець правільна на ёй гаварыць. Адчуць мову, яе разнастайнасць, меладычнасць дапамагаюць вершы. Таму напрыканцы мерапрыемства вучні прачыталі верш Максіма Танка "Родная мова". Мерапрыемства атрымалася яскравым і вельмі шчырым, таму што ўсе ўдзельнікі імкнуліся прызнацца ў любві да роднай мовы.

Lyubítse í shanuytse rodnuyu movu1

Бібліятэкар С.У. Колабава

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен