Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

...Мова беларуская мая!

Mova bielaruskaja majaНапярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў Пугляеўскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гутарка-гульня “Гаворым і чытаем па-беларуску”, на якой прысутнічалі жыхары вёскі Пугляі і навучэнцы  ДУА “Барздоўская дзіцячы сад - сярэдняя школа Аршанскага раёна”.

Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!

                    Пімен Панчанка

Мерапрыемства складалася з некалькіх конкурсаў: “Адгадай загадкі”, “Кот у мяшку”, “Перакладчыкі”, “Назаві адным словам”, “Складзі прыказку” і інш. Бібліятэкар зачытывала ўрыўкі з вершаў пісьменнікаў аб роднай мове, гучалі фанаграмы беларускай народнай музыкі.

Mova bielaruskaja maja1

Mova bielaruskaja maja2

Бедны той, хто не мае скарбаў вечных - скарбаў душы. Такі скарб, каторы ніхто і ніколі адабраць у нас не здолее - гэта любоў да Бацькаўшчыны, да свайго на­рода, да роднай мовы. Родная мова - ду­ша народа. Пакуль жыве мова, жыве і народ.

Mova bielaruskaja maja3

Mova bielaruskaja maja4

Выхаванне ў чытачоў патрыятычнай самасвядомасці і грамадзянскай культуры праз асэнсаванне духоўных каштоўнасцей, абуджэнне павагі і пачуцця любові да роднай мовы – гэта было мэтай мерапрыемства.

Бібліятэкар А.Сухадолава

 

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен