Талент шчодры і шматгранны
9 лютага ў бібліятэцы імя М. Горкага адбылося мерапрыемства, якое было прымеркавана да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага празаіка, драматурга, публіцыста Івана Мележа – аўтара знакамітых твораў “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань”, “Мінскі напрамак” і інш. Для вучняў 5 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №9 г. Оршы” была падрыхтавана кніжная скарбонка "Палескай зямлі волат".
Пазнаёміўшыся з біяграфіяй пісьменніка, госці мерапрыемства паслухалі і самі пачыталі яго вершы. Дзеці праявілі кемлівасць і прынялі актыўны ўдзел у конкурсах па творчасці Івана Мележа.



У канцы мерапрыемства бібліятэкар В.В. Ільінцава правяла агляд кніжнай выставы, прысвечанай творчай спадчыне пісьменніка.

Бібліятэкар В.В. Ільінцава