Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Летапісец свайго краю

lietapisiec svajho krajuЛітаратурная гадзіна “Летапісец свайго краю” прайшла ў Зубаўскай сельскай бібліятэцы і была прымеркавана да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа.

Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з біяграфіяй пісьменніка і яго творчай спадчынай. Тэмай размовы сталі вядомыя раманы з цыкла “Палеская хроніка”: “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань”.

lietapisiec svajho kraju2

Творы майстра слова былі прадстаўлены на кніжнай выставе “Пісьменнікі – юбіляры 2021 года”. Дарэчы, на кафедры выдачы кніг быў прапанаваны спіс выданняў аўтара.

lietapisiec svajho kraju3

Кожны чытач мог пазначыць для сябе прачытаныя і непрачытаныя творы. Нехта захацеў перачытаць, а нехта пазнаёміцца з імі ўпершыню, бо класіка – гэта сучасна.

lietapisiec svajho kraju1

Бібліятэкар Т.Г.Дзегцярова

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен