Государственное учреждение культуры
«Оршанская централизованная библиотечная система»
www.orshalib.by Почтовый пер., д.2

Вход

Знакаміты летапісец эпохі

znakamity lietapisiec epochi30 студзеня адзначаецца 100-гадовы юбілей народнага пісьменніка Беларусі, грамадскага дзеяча Івана Пятровіча Шамякінааднаго з самых выдатных і вядомых пісьменнікаў Беларусі. Імя народнага пісьменніка добра ведаюць чытачы. Яго кнігі "Крыніцы", "Трывожнае шчасце", "Сэрца на далоні", "Снежныя зімы", "Атланты і карыятыды", "Петраград - Брэст" і многія іншыя складаюць залаты фон беларускай літаратуры, яскрава і ўсебакова раскрываюць лёс беларускага народа ў XX стагоддзі.

З нагоды юбілея знакамітага беларускага пісьменніка супрацоўнікі бібліятэкі імя М. Горкага для вучняў 7 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №7 г.Оршы” правялі час-партрэт “Іван Шамякін – летапісец эпохі” . Бібліятэкар Петрачэнка В. А. расказала вучням пра жыццёвы шлях і творчасць пісьменніка, правяла падрабязны агляд твораў Івана Пятровіча, якімі распалагае фонд бібліятэкі імя М. Горкага, і якія варта прачытаць кожнаму.

znakamity lietapisiec epochi1

znakamity lietapisiec epochi2

З цікавасцю дзеці паглядзелі відэапрэзентацыю пад назвай “Да 100-годдзя з дня нараджэння І. П. Шамякіна”, напрыканцы якой з хлопчыкамі і дзяўчынкамі прайшла літаратурная віктарына. Вучні з задавальненнем адказвалі на пытанні. Вызначылася, што яны добра знаёмы з творчасцю Івана Шамякіна. Шмат у каго – ён любімы пісьменнік. Юныя знаўцы не толькі чыталі яго кнігі, але і глядзелі экранізацыі яго твораў: "Вазьму твой боль", "Гандлярка і паэт" і іншыя.

znakamity lietapisiec epochi4

Сустрэча атрымалася пазнавальнай і пакінула добрыя эмоцыі ў душы кожнага.

znakamity lietapisiec epochi3

Бібліятэкар В.А. Петрачэнка

Поделиться
Используя данный сайт, вы даете согласие на использование файлов cookie.
Отключить cookies Вы можете в настройках своего браузера. Подробнее...
Согласен