Быў. Ёсць. Будзе ў памяці народа
Аршанская зямля шчодрая на літаратурныя таленты. Але, найбольш яркай зоркай на літаратурным небасхіле з’яўляецца Уладзімір Караткевіч. Творчасць пісьменніка прыкметная з’ява беларускай літаратуры XX стагоддзя. Яго творы па-беларуску, гэта – гімн Беларусі. Пісьменнік адкрываў для сваіх сучаснікаў гісторыю свайго краю, выклікаў цікавасць да гісторыі Беларусі, выхоўваў любоў да Радзімы.
26 лістапада 2020 года ўся Беларусь, і асабіста Орша, адзначылі 90-годдзе з дня нараджэння пісьменніка. Уладзімір Караткевіч пачынаў творчую дзейнасць з вершаў, пісаў іх у гады славы і закончыў творчы шлях лірыкай.
Да юбілея пісьменніка супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі імя У.С. Караткевіча падрыхтавалі зборнік вершаў у двух частках “Быў. Ёсць. Будзе ў памяці народа”. У зборнікі ўвайшлі вершы, прысвечаныя памяці вялікага майстра, напісаныя яго нашчадкамі. Першы зборнік уключае ў сябе вершы аршанскіх паэтаў, а другі – паэтаў Беларусі. Усе творы, уключаныя ў зборнікі, вы можаце знайсці ў фондзе нашай бібліятэкі.

Запрашаем усіх жадаючых у дзіцячую бібліятэку імя У.С. Караткевіча.
Наш адрас: Орша, вул. Уладзіміра Леніна, д. 6а