Уладзімір Караткевіч – гонар і сумленне беларускай літаратуры

25 ліпеня ў гарадскім дзіцячым парку прайшлі літаратурныя чытанні, прысвечаныя нашаму земляку, знакамітаму беларускаму пісьменніку Уладзіміру Сямёнавічу Караткевічу. У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Аршанскага музея імя У.С.Караткевіча, члены літаратурнага "народнага" аб’яднання “Дняпроўскія галасы”, супрацоўнікі гарадскіх бібліятэк.
Штогод у бібліятэках сістэмы праходзяць мерапрыемствы па папулярызацыі жыцця і творчасці Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.



Асаблівую работу па папулярызацыі жыцця і творчасці пісьменніка праводзіць дзіцячая бібліятэка імя У.С.Караткевіча. У гэты юбілейны год у дзіцячай бібліятэкі імя У.С.Караткевіча для чытачоў арганізаваны кніжныя выставы “Рамантычны рыцар чалавечнасці”, “Караткевічу прысвячаецца”, у чэрвені падрыхтаваны відэаспектакль “Жабкі і чарапаха” па аднайменнай казцы Уладзіміра Караткевіча.




Супрацоўнікамі бібліятэкі выдадзены анатаваны бібліяграфічны спіс ”З намі быў, з намі ёсць, з намі будзе”, які ўключае ў сябе творы пісьменніка, матэрыялы аб жыцці і дзейнасці славутага земляка, якія знаходзяцца ў фондзе дзіцячай бібліятэкі імя Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча.


У адным інтэрв’ю У.С.Караткевіч сказаў: “Кожнаму дадзен свой дыяпазон. А вось ці зможа пісьменнік зрабіць што-небудзь значнае ва ўсіх напрамках сваёй творчасці – гэта залежыць ад таленту і ад лёсу”. Талент і лёс прадвызначылі ўсім творам У.Караткевіча доўгае жыццё.


галоўны бібліятэкар Марозава А.В.